Logo Polskiego Radia
Print

8 мільёнаў эўра на ахову Эўрапарлямэнта

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.07.2015 09:00
Пасьля многіх інцыдэнтаў было вырашана заняцца бясьпекай будынку, дзе месьціцца палата.
pixabay.compixabay.com

Дадатковыя 8 мільёнаў эўра будуць выдзеленыя на ахову Эўрапейскага парлямэнта ў Брусэлі. Падрыхтоўка да ўвядзеньня мераў большай бясьпекі пачалася, а канкрэтная праца рaспачнецца пасьля вакацыяў. Гэтыя дзеяньні зьяўляюцца адказам на крытыку, што будынак Эўрапарлямэнта недастаткова добра ахоўваецца.

Апошні інцыдэнт адбыўся восеньню мінулага году, калі група некалькіх соцень курдаў уварвалася ў будынак і пачала пратэст, дамагаючыся сустрэчы з прэзыдэнтам Эўрапарлямэнта.

У сваю чаргу ў 2011 годзе невядомыя абрабавалі паштовае аддзяленьне, разьмешчанае на першым паверсе будынку, а ў 2009 годзе – банк.

Пасьля гэтых інцыдэнтаў было вырашана заняцца бясьпекай будынку. Адной зь мераў мае быць куленепрабівальнае шкло ля ўваходу ў Эўрапарлямэнт.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт