Ватыкан: суд над былым былым нунцыем-пэдафілам
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
11.07.2015 16:08
Экс-арцыбіскуп Юзэф Вэсалоўскі абвінавачваецца ў пэдафіліі й захоўваньні дзіцячай парнаграфіі.
Archbishop Jozef Wesolowski
Усяго толькі 6 хвілін працягвалася першае паседжаньне ватыканскага суда, які разглядае крымінальную справу супраць былога арцыбіскупа й папскага нунцыя Юзэфа Вэсалоўскага. Былы сьвятар абвінавачваецца ў пэдафіліі й захоўваньні дзіцячай парнаграфіі. Працэс перакладзены з-за стану здароўя абвінавачанага, які цяпер знаходзіцца ў аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі аднаго з рымскіх шпіталяў, дзе яго ахоўвае італьянская паліцыя.
Справа Вэсалоўскага стала гучнай пасьля таго, як ёй заняліся журналісты Дамініканскай Рэспублікі, дзе ён займаў пасаду нунцыя. Калі 66-гадовага паляка прызнаюць вінаватым, то яму пагражае да 10 гадоў турмы.
вс