Сэнат Польшчы прыняў Закон аб лячэньні бясплодзьдзя
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        10.07.2015 18:42
                    
                                 
                
                
                    Законам рэгулюецца пытаньне экстракарпаральнага апладненьня.
                
                
                    
                        
PAP
                     
                
                
                
               
                
                         Сэнат Польшчы – вышэйшая палата парлямэнту, – прыняў Закон аб лячэньні бясплодзьдзя. Закон падтрымалі 46 сэнатаў, супраць выказаліся 43 чалавекі, ад голасу ўстрымаліся 4 чальцы вышэйшай палаты. Цяпер закон павінен падпісаць альбо не падпісаць прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі.
Закон аб лячэньні бясплодзьдзя выклікаў у Польшчы вялікую дыскусію. Законам рэгулюецца пытаньне экстракарпаральнага апладненьня, супраць якога рэзка выступае Каталіцкі касьцёл. Супраць закона былі таксама правыя сілы, якія ў Польшчы знаходзяцца пад вялізным уплывам касьцельнай іерархіі.
вс