У Польшчы пацьверджана арыгінальнасьць карціны Эль Грэка 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        04.07.2015 14:53
                    
                                 
                
                
                    «Страсьці сьвятога Францішка» - гэта адзіны твор Эль Грэка ў Польшчы.
                
                
                
                
               
                
                         
foto: wikipedia
 
 
Карціна «Страсьці сьвятога Францішка» - гэта арыгінальны твор Эль Грэка. Гэта вынік чарговых дасьледаваньняў, праведзеных польскімі спэцыялістамі з Кракаўскай лябараторыі дасьледаваньняў гістарычных аб'ектаў. Арыгінальнасьць карціны пацьверджана на падставе пробаў фарбы, аналізу подпісу Эль Грэка, а таксама тэхнікі пісаньня карцін, якая характэрная вядомаму гішпанскаму мастаку. Праз пару месяцаў «Страсьці сьвятога Францішка» будуць паказаныя ў варшаўскім Каралеўскім замку ды ў кракаўскім Нацыянальным музэі. 
Гісторыя карціны надзвычай цікавая й захапляльная. «Страсьці сьвятога Францішка» былі адкрытыя выпадкова супрацоўніцамі Польскай акадэміі навук у адной зь вясковых плябаній у 1964 годзе. Карціна на пастаяннай аснове знаходзіцца ў музэі мясцовай дыяцэзіі ў горадзе Седльцэ. 
Дасьледаваньні карціны праводзілася некалькі разоў, а цяперашняе мела даць 100-працэнтную гарантыю аўтэнтычнасьці твору.  
Мяркуецца, што Эль Грэка напісаў карціну ў 1575-1580 гадах.
«Страсьці сьвятога Францішка» - гэта адзіны твор Эль Грэка ў Польшчы. Паводле спэцыялістаў, карціна гішпанскага мастака ўваходзіць у пяцёрку найбольш каштоўных твораў выяўленчага мастацтва ў Польшчы.        
вс