Украінец абразіў палякаў і габрэяў у Майданку
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
29.06.2015 16:34
Арганізацыя " Powiernictwo Kresowe" " паведаміла ў пракуратура аб абразе месца нацыянальнай памяці ў Любліне.
Memorial at Majdanek
Справа тычыцца "непрыстойных" паводзін украінца ў былым канцэнтрацыйным лягеры ў Майданку (прыгарад Любліна). Малады чалавек паставіў карцінку ў Інтэрнэце, на якой ён паказвае сярэдні палец, а ў фоне відаць Помнік барацьбы і пакутніцтва.
Абуральныя паводзіны ўкраінца раскрытыкавала прэс-служба музэя ў Майданку.
Тым ня менш, у Інтэрнэце пасьля публікацыі здымка падняўся шум. Даволі хутка быў знойдзены аўтар "фоткі". Ён таксама адгукнуўся і папрасіў прабачэньня за свае паводзіны, аднак дадаў "я да палякаў ня маю нічога супраць, але габрэяў я не люблю”.
яс