Logo Polskiego Radia
Print

Польска-ўкраінская камісія па вяртаньні твораў мастацтва

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.06.2015 15:30
Першае пасьля амаль 5-гадовага перапынку паседжаньне камісіі праходзіць у Ольштыне.
Foto: Taras Shumeyko

У Ольштыне сустрэлася Польска-ўкраінская камісія па вяртаньні твораў мастацтва. Гэта першае паседжаньне міжурадавага органу пасьля амаль 5-гадовага перапынку.

Першая сустрэча адбылася ў 1997 годзе, калі польскі бок зрабіў восем заявак на вяртаньне твораў мастацтва, якія апынуліся на тэрыторыі Ўкраіны пасьля Другой сусьветнай вайны.

Паводле намесьніка міністра культуры Пятра Зухоўскага, нягледзячы на амаль 20 гадоў працы камісіі, да гэтага часу не ўдалося давесьці да якога-небудзь выпадку вяртаньня культурных каштоўнасьцяў. Пакуль самым вялікім дасягненьнем зьяўляецца інвэнтарызацыя польскіх твораў мастацтва, якія знаходзяцца ва Ўкраіне. Як правіла, гэта першы крок да вяртаньня.

У сваю чаргу, украінскі бок зьвяртае ўвагу на юрыдычныя пытаньні, зьвязаныя зь вяртаньнем твораў мастацтва. Як кажа Ігар Ліховый - першы намесьнік міністра культуры Ўкраіны - першая праблема, гэта адказ на пытаньне, ці дадзены твор быў скрадзены ці падараваны.

Паседжаньне польска-ўкраінскай камісіі па вяртаньні твораў мастацтва будзе працягвацца да чацьвярга. Завяршэньне працы й падпісаньне пратакола адбудзецца ў Варшаве.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт