Logo Polskiego Radia
Print

Сусьветны дзень донара крыві

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.06.2015 17:32
Асабліва кроў запатрабаваная летам, калі людзі накіроўваюцца ў водпускі й калі часьцей здараюцца нешчасьлівыя выпадкі й ДТЗ.
 pixabay

У мінулым годзе ў Польшчы кроў аддалі амаль 600 тыс. чалавек. Спэцыялісты бралі кроў 1,2 млн. разоў, а таксама пералілі патрабуючым 1,7 млн. разоў. У нядзелю, 14 чэрвеня, адзначаецца Сусьветны дзень донара крыві. У гэты дзень у 1868 годзе нарадзіўся Карл Ляндштайнэр – аўстрыйскі лекар, імуноляг, які ў 1930 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію за адкрыцьцё ў 1901 годзе групаў крыві.

Спэцыялісты з польскага Нацыянальнага цэнтра крыві зьвяртаюць увагу на тое, што асабліва кроў запатрабаваная ў летні пэрыяд, калі людзі накіроўваюцца ў водпускі й, у сувязі з гэтым, часьцей здараюцца нешчасьлівыя выпадкі й дарожна-транспартныя здарэньні.

У Польшчы дзейнічае прынцып ганаровага донарства, які заключаецца ў тым, што кроў аддаецца ў добраахвотным парадку й бясплатна. Донарам можа стаць здаровы чалавек ва ўзросьце ад 18 да 65 гадоў. Аднаразова можна здаць 450 мл крыві.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт