У Баку пачаліся першыя Эўрапейскія гульні
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        13.06.2015 11:26
                    
                                 
                
                
                    У Эўрапейскіх гульнях прымуць удзел больш за 6 тысяч спартоўцаў з 50 краін Старога Сьвету.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         
 
Цырымонія адкрыцьця першых Эўрапейскіх гульняў прайшла на Нацыянальным стадыёне ў Баку. Ва ўрачыстасьцях з нагоды старту спаборніцтваў прынялі ўдзел кіраўнікі многіх эўрапейскіх дзяржаў і ўрадаў, а таксама прадстаўнікі азэрбайджанскіх уладаў, дзеячы культуры й мастацтва.
На трыбунах Нацыянальнага стадыёна сабралася 68 тысяч гледачоў. Сярод прысутных — кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
У складзе зборнай Беларусі выступіць 151 спартовец, а ўсяго ў першых Эўрапейскіх гульнях прымуць удзел больш за 6 тысяч спартоўцаў з 50 краін Старога Сьвету.
Будзе разыграна 253 камплекты мэдалёў у 20 відах спорту, 16 зь якіх алімпійскія. Пачаліся спаборніцтвы сёньня, 13 чэрвеня, а завершацца 28 чэрвеня.
белта/вс