Тадэвуш Кандрусевіч абраны старшынёй ККББ
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.06.2015 08:00
Такім чынам вырашылі ўдзельнікі 59-га пленарнага паседжаньня ККББ.
Менска-Магілёўскі мітрапаліт арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч быў абраны старшынёй Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі на 59-м пленарным паседжаньні ККББ, якое адбылося 3 чэрвеня ў Душпастырскім цэнтры ККББ у Менску.
Віцэ-старшынёй канфэрэнцыі абраны Віцебскі біскуп Алег Буткевіч, Генэральным сакратаром — дапаможны біскуп Гарадзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
catholic.by/аз