Logo Polskiego Radia
Print

Увага на электронныя цыгарэты!

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.05.2015 14:49
Спэцыялісты: электронныя цыгарэты такія ж небясьпечныя як і традыцыйныя.

foto:
foto: wikipedia

Сёньня, 31 траўня, адзначаецца Сусьветны дзень бяз тытуня. Частка курцоў адмовілася ад традыцыйных тытунёвых цыгарэт і перайшла на электронныя. Папулярныя вось ужо некалькі гадоў «электронкі» не дапамагаюць кінуць курэньне, зазначаюць спэцыялісты. Электронныя цыгарэты ня ўтрымліваюць таксічныя рэчывы й смолы, але вадкасьць да іх утрымлівае нікатын – адну з мацнейшых субстанцыяй, ад якой трапляецца ў залежнасьць. Спэцыялісты таксама зазначаюць, што надалей мала вынікаў дасьледаваньняў, датычных курэньня электронных цыгарэтаў, і на сёньняшні дзень невядома, якімі могуць быць наступствы іх курэньня ў будучыні. Акрамя таго, адсутнічае кантроль за араматызатарамі, што дадаюцца ў вадкасьць, якой напаўняюцца «электронкі».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт