Пуцін: ЗША ўмешваюцца ў справы ФІФА
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        28.05.2015 15:30
                    
                                 
                
                
                    Расейскаму прэзыдэнту не падабаецца амэрыканскае сьледзтва. 
                
                
                    
                        
Präsident der Russischen Föderation Wladimir Putinantikor.com.ua
                     
                
                
                
               
                
                          Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін абвінавачвае Злучаныя Штаты Амэрыкі ў тым, што яны ўмешваюцца ў чужыя справы па пытаньні карупцыі ў ФІФА.
Нагадаем, амэрыканскія сьледчыя абвінавацілі футбольных чыноўнікаў у гіганцкай карупцыі. У швэйцарскай сядзібе ФІФА адбыліся арышты й ператрусы. Сьледзтва датычыць, між іншым, карупцыі ў выбары гаспадара чэмпіянату сьвету па футболе, у тым ліку і ў Расеі ў 2018 годзе.
Паводле Ўладзіміра Пуціна, „гэта чарговая спроба пашырыць юрысдыкцыю ЗША на іншыя краіны”. Паводле кіраўніка Расеі,  арышт актывістаў ФІФА зьвязаны з жаданьнем Вашынгтона заблякаваць перавыбар Ёзэфа Зэпа Блaтэра на прэзыдэнта фэдэрацыі.
Нагадаем, сёньня ў Цюрыху пачаўся 65-ы зьезд ФІФА, на якім павінен быць абраны новы прэзыдэнт арганізацыі. Фаварытам зьяўляецца Блaтэр.
аз