Logo Polskiego Radia
Print

Вільня: сэсія Парлямэнцкай асамблеі Летувы, Польшчы і Ўкраіны

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.05.2015 11:31
Абмяркоўвацца будзе пытаньне трохбаковых адносінаў.
Zdjęcie ilustracyjne Zdjęcie ilustracyjne Foto: wspolnotapolska.pl

Падтрымка эўрапейскай інтэграцыі Ўкраіны й вынікі апошняга саміту Ўсходняга партнэрства ў Рызе – гэта асноўныя тэмы VI сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Летувы, Польшчы і Ўкраіны, якая сёньня праходзіць у Вільні.

Польскую дэлегацыю ачольвае сьпікер Сэната (вышэйшай палаты польскага парлямэнта) Богдан Барусэвіч. Палітык падкрэсьліў, што абмяркоўвацца будзе пытаньне трохбаковых адносінаў, у прыватнасьці, як Польшча й Летува могуць дапамагчы Ўкраіне ўніфікаваць сваё заканадаўства з эўрапейскім.

„Мы падтрымліваем рэформы ва Ўкраіне. Падтрымліваем ейную незалежнасьць”, - сказаў Богдан Барусэвіч.

Нагадаем, у склад Парлямэнцкай асамблеі Летувы, Польшчы і Ўкраіны ўваходзяць па дзесяць дэпутатаў і сэнатараў ад кожнай краіны. Асамблея была паклікана ў 2005 годзе і зьяўляецца міжпарлямэнцкім кансультатыўным органам.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт