Logo Polskiego Radia
Print

Аварыйная пасадка гіганта ў Варшаве

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 21.05.2015 11:16
Найбольшы ў сьвеце пасажырскі самалёт зьдзейсьніў аварыйную пасадку ў Варшаве.
Photo: T.Pętala/twitter/ChopinAirportPhoto: T.Pętala/twitter/ChopinAirport

Найбольшы ў сьвеце пасажырскі самалёт Airbus A380 авіякампаніі Emirates зьдзейсьніў аварыйную пасадку ў Варшаве. Авіяляйнэр накіроўваўся з амэрыканскага горада Далас у штаце Тэхас у Дубай. У 55-гадовага грамадзяніна Нігерыі на борце самалёта зьявіліся сур'ёзныя праблемы са здароўем. Капітан прыняў рашэньне зьдзяйсьняць пасадку ў бліжэйшым аэрапорце, якім аказалася Варшава. Пасажыр быў дастаўлены ў адну са сталічных клінік з дыягназам "інсульт".
Падчас прызямленьня ў самалёта адбылося пашкоджаньне аднаго з колаў. Па пасажыраў нешчасьлівага рэйса авіякампанія Emirates прыслала з Дубая ў Варшаву іншы самалёт. А Airbus A380 пасьля рамонту шасі накіраваўся ў порт прыпіскі.

вс


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт