Logo Polskiego Radia
Print

Варшава: сустрэча Эўрапейскага вяшчальнага саюза

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.05.2015 16:00
Арганізатарам мерапрыемства зьяўляецца грамадзкае Польскае радыё.
Facebook

/

Кіраўнікі грамадзкіх радыёстанцый з Эўропы, Паўночнай Афрыкі й Блізкага Ўсходу ўдзельнічаюць у Варшаве ў штогадовым паседжаньні Эўрапейскага вяшчальнага саюза.

Эўрапейскі вяшчальны саюз быў заснаваны ў 1950 годзе й аб'ядноўвае грамадзкія радыёстанцыі з 56 краін. Яны абменьваюцца матэрыяламі й супрацоўнічаць пры нагодзе музычных або спартыўных мерапрыемстваў.

Раз у год праходзяць сустрэчы ў адной зь дзяржаў-сябраў саюза, каб размаўляць пра самыя важныя пытаньні для радыё.

У гэтым годзе арганізатарам мерапрыемства зьяўляецца грамадзкае Польскае радыё.

Начальнік аддзела па міжнародных адносінах Польскага радыё Адам Буракоўскі падкрэсьлівае, што ўдзельнікі сустрэчы ў Варшаве абмяркуюць асноўныя сучасныя выклікі, якія стаяць перад радыёстанцыямі.

Варшава была абраная на месца сёлетняй сустрэчы між іншым з-за 90-годзьдзя Польскага радыё.

Прадстаўнікі Эўрапейскага вяшчальнага саюза таксама падкрэсьліваюць, што Польскае радыё зьяўляецца лідарам па новых тэхналёгіях у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе.

Сустрэча Эўрапейскага вяшчальнага саюза будзе доўжыцца два дні.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт