Logo Polskiego Radia
Print

Палякі адзначаюць Дзень Эўропы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.05.2015 15:00
Па вуліцах Варшавы прайшоў традыцыйны Парад Шумана.

/

9 траўня адзначаецца Дзень Эўропы, то бок сьвята Эўразьвязу. Яго мэта – пашырэньне праэўрапейскай адукацыі й ідэі паразуменьня людзей розных нацый і культур.

Дзень Эўропы нагадвае пра абвешчаны ў 1950 годзе Плян Шумана, які тычыўся каардынацыі па здабычы вугалю й вытворчасьці сталі ў Нямеччыне й Францыі. Ён стаў ядром эўрапейскай інтэграцыі й спрычыніўся да ўзьнікненьня Эўрапейскага аб'яднаньня вугалю й сталі. Яго аўтарам быў міністар замежных спраў Францыі Рабэр Шуман.

У цяперашні час сябрамі Эўразьвязу зьяўляюцца 28 краін. Наймаладзейшы з чальцоў – Харватыя, якая ўступіла ў ЭЗ 1 ліпеня 2013 году.

У сваю чаргу краіны, якія атрымалі афіцыйны статус кандыдатаў у ЭЗ, - гэта Альбанія, Чарнагорыя, Ісляндыя, Македонія, Сэрбія й Турцыя.

Асноўным мерапрыемствам Дня Эўропы ў Польшчы зьяўляецца традыцыйны Парад Шумана па вуліцах Варшавы. У польскай сталіцы прайшоў таксама вулічны фэстываль па прасоўваньні ідэі аб'яднанай Эропы, то бок «гарадок Шумана».

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт