Logo Polskiego Radia
Print

На КПП „Каменны Лог” тэстуюць электронную чаргу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.04.2015 10:00
Экспэрымэнт будзе працягвацца з 28 красавіка па 1 чэрвеня 2015 году.
Фота: rian.com.uaФота: rian.com.ua

На аўтадарожным пункце пропуску „Каменны Лог” на беларуска-летувіскай мяжы з 28 красавіка па 1 чэрвеня 2015 году праводзіцца экспэрымэнт па ўкараненьні сыстэмы электроннай чаргі. Пра гэта паведаміў памочнік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы Аляксандр Колабаў.

Электронная чарга дазваляе ўладальнікам (вадзіцелям) транспартных сродкаў папярэдне забраніраваць час уезду транспартнага сродку ў пункт пропуску.

Інфармацыя аб парадку электроннага браніраваньня часу ўезду транспартнага сродку ў пункт пропуску „Каменны Лог” разьмешчана апэратарам сыстэмы электроннай чаргі на сайце РУП „Белмытнясэрвіс” (https://belarusborder.by).

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт