Logo Polskiego Radia
Print

Таблетка наступнага дня - без рэцэпту

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.04.2015 15:49
Сёньня ў сілу ўвайшлі зьмены распараджэньня міністра аховы здароўя па гэтай справе.

Арцыбіскуп Генрык Хозэр рашуча выступае супраць шырокага доступу да кантрацэптыўнай таблеткі наступнага дня. Іерарх, які ў Эпіскапаце Польшчы ўзначальвае Групу экспэртаў па біяэтыцы, сьцьвярджае, што прыём таблеткі –гэта аборт.

Паводле яго, вінаватыя тыя палітыкі, якія дазволілі прадаваць сродак без рэцэпту маладым людзям. „Такім чынам, яны нішчаць моладзь”, - кажа арцыбіскуп.

Іерарх лічыць, што таблетка наступнага дня дзейнічае як абартыўны сродак. Прадастаўленьне яго дзіцяці, гэта пазбаўленьне яго адказнасьці за свае паводзіны, лічыць арцыбіскуп Хозэр.

Нагадаем, сёньня ў сілу ўступае зьмена распараджэньня міністра аховы здароўя, у рамках якой экстраная кантрацэпцыя „ellaOne” - гэтак званая таблетка наступнага дня, будзе даступная ў аптэках у Польшчы без рэцэпту для асобаў старэйшых за 15 гадоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт