Logo Polskiego Radia
Print

Продаж зямлі іншаземцам – не пагроза

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.04.2015 10:48
Міністар сельскай гаспадаркі супакойвае польскіх фэрмэраў.

/

Продаж польскай зямлі замежнікам не такая вялікая пагроза, як пераконваюць фэрмэры, лічыць міністар сельскай гаспадаркі Марэк Савіцкі.

Паводле кіраўніка сельскагаспадарчага ведамства, цягам апошніх 10 гадоў са згоды міністэрства іншаземцы набывалі ў Польшчы ня больш чым 1200 га зямлі ў год.

„Гэта ня нейкі вялізны маштаб”, - кажа Марэк Савіцкі. Аднак ён дадаў, што ў Сэйм былі ўнесеныя два законапраекты, аўтарства кааліцыйнай „Польскай сялянскай партыі” й апазыцыйнага „Права й справядлівасьці”, якія бяруць пад увагу забарону на продаж польскай зямлі іншаземцам.

Такім чынам міністар сяльскай гаспадаркі пракамэнтараваў абвінавачваньні фэрмэраў, якія пратэставалі ля будынку Канцылярыі прэм'ер-міністра.

Паводле пратэстоўцаў, польская зямля масава прадаецца замежнікам. Таму яны патрабуюць ажыцьцяўленьня правілаў, якія зьменяць гэтую сытуацыю.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт