Logo Polskiego Radia
Print

Копач: мотапрабег расейцаў - гэта правакацыя

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.04.2015 11:07
Прэм'ер-міністар заявіла, што ўспрымае заплянаваны мотапрабег расейкага клюба «Начныя ваўкі» як правакацыю.
PAP/Radek Pietruszka

Прэм'ер-міністар Польшчы Эва Копач заявіла, што ўспрымае заплянаваны мотапрабег расейкага клюба «Начныя ваўкі» як правакацыю. Як паведамлялася, байкеры плянуюць у 70-ю гадавіну перамогі над фашызмам зьдзейсьніць вандроўку з Расеі ў Бэрлін.

Кіраўнік Кабміна Польшчы сказала, што канчатковае рашэньне наконт таго, ці байкеры ўедуць на тэрыторыю Польшчы, прымуць памежныя службы. Эва Копач падкрэсьліла, што калі мотапрабег якім-небудзь чынам будзе пагражаць бясьпецы палякаў, то ў адносінах да яго ўдзельнікаў будуць прыняты адпаведныя меры.

Мотапрабег клюба «Начныя ваўкі» плянуецца з 29 красавіка па 9 мая. Ідэя байкераў з Расеі выклікала пратэсты й страх сярод пэўных колаў у Польшчы. У сваю чаргу польскі клюб матацыклістаў «Катынскі мотапрабег» падтрымаў ідэю расейскіх матацыклістаў і плянуе суправаджаць «Начных ваўкоў» на тэрыторыі Польшчы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт