Logo Polskiego Radia
Print

У Курапатах усталявалі шыльду

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.04.2015 08:00
Актывісты ўшанавалі памяць аб ахвярах масавай дэпартацыі жыхароў Заходняй Беларусі.
belapan.combelapan.com

У Курапатах прадстаўнікі грамадзкасьці ўсталявалі мэмарыяльную шыльду ў памяць аб масавай дэпартацыі жыхароў Заходняй Беларусі ў 1940 годзе.

На шыльдзе зьмешчаны надпіс: „Памяці жыхароў Заходняй Беларусі, закатаваных НКУС. 1939–1940”.

Паводле кандыдата гістарычных навук Ігара Кузьняцова, 13 красавіка 1940 году з тэрыторыі Заходняй Беларусі было дэпартавана каля 130 тыс. чалавек - членаў сем’яў афіцэраў польскай арміі.

„Вядома, што яны былі дастаўленыя ў Менск, што яны расстраляныя дакладна ў Менску, месца пахаваньня невядомае. Гэта могуць быць Курапаты, Трасьцянец, Лошыца”, - кажа гісторык.

Сёлета спаўняецца 75 гадоў ня толькі з часу расстрэлу афіцэраў польскай арміі на тэрыторыі Беларусі, але й масавай дэпартацыі з тэрыторыі Заходняй Беларусі пасьля так званага вызваленчага паходу Чырвонай Арміі 1939 году.

Другая дэпартацыя была 13 красавіка 1940 г. Было выслана ўглыб СССР, гэта ў асноўным неабжытыя раёны Архангельскай вобласьці, Казахстану, Заходняй і Ўсходняй Сыбіры, каля 130 тысяч чалавек. У асноўным гэта былі жанчыны й малалетнія дзеці.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт