Logo Polskiego Radia
Print

Польшча пашырае супрацу з Туркмэністанам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.03.2015 11:37
Віцэ-прэм'ер Януш Пехаціньскі сёньня заканчвае візыт у Ашхабад.
wikimediawikimedia

Цягам бліжэшых двух гадоў Польшча хоча павялічыць утрая гандаль з Туркмэністанам. Паводле віцэ-прэм'ера Януша Пехаціньскага, які сёньня заканчвае свой візыт у Ашхабад, шанцы на гэта вялікія.

У мінулым годзе палякі прадалі ў Туркмэністан тавараў на каля 60 мільёнаў даляраў, а імпартавалі - на 7 мільёнаў.

Кажучы аб пэрспэктывах супрацоўніцтва з гэтай краінай, міністар эканомікі называе гэткія галіны, як харчовая прамысловасьць, будаўніцтва, транспарт, сельская гаспадарка, а таксама тэкстыльная прамысловасьць.

Паколькі Туркмэністан імпартуе шмат прадуктаў харчаваньня, Януш Пехаціньскі бачыць у гэтай краіне альтэрнатыву для расейскага харчовага рынку.

Учора польскі віцэ-прэм’ер і намесьнік старшыні Рады міністраў Туркмэністана падпісалі пагадненьне аб эканамічным супрацоўніцтве паміж абедзьвюма краінамі.

Як заявіў Януш Пехаціньскі, у другой палове году прэзыдэнт Туркмэністана Гурбангулы Бердымухамедаў наведае Польшчу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт