Украіна плянуе рэструктурызаваць даўгі 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        13.03.2015 14:44
                    
                                 
                
                
                    Міністэрства фінансаў Украіны пачынае кансультацыі зь міжнароднымі крэдыторамі па рэструктурызацыі зьнешняга дзяржаўнага доўгу.
                
                
                    
                        
Flickr/CLU_ISS
                     
                
                
                
               
                
                         Міністэрства фінансаў Украіны пачынае кансультацыі зь міжнароднымі крэдыторамі па рэструктурызацыі зьнешняга дзяржаўнага доўгу. Пра гэта заявіла міністар фінансаў Украіны Натальля Ярэська.  
Раней чыноўніца адзначыла, што рэструктурызацыя закране толькі зьнешнія даўгі, на ўнутраныя абавязацельствы яна распаўсюджвацца ня будзе.
 Дзярждоўг Украіны па стане на 31 студзеня 2015 года склаў больш за 68 млрд. 911 млн. даляраў ЗША.
 Мяркуецца, што такая рэструктурызацыя зьнешняга доўгу скароціць зьнешнія выплаты Ўкраіны ў час дзеяньня праграмы EFF (праграма пашыранага фінансаваньня МВФ) прыкладна на 15 млрд. даляраў ЗША.
вс