Logo Polskiego Radia
Print

Пачаўся першы палёт вакол Зямлі самалёта на сонечных батарэях

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.03.2015 12:15
Падарожжа павінна заняць некалькі месяцаў.
EPAEPA

Машына – Solar Impuls 2 – працуе дзякуючы 17 тысячам сонечных батарэй і не патрабуе ніякай іншай крыніцы энэргіі. Незвычайны самалёт пачаў сёньня свой палёт вакол Зямлі з Арабскіх Эміратах.

За стырном сядзіць швайцарац Андрэ Борскбэрг. Пад яко кіраўніцтвам самалёт павінен праляцець 35 тысяч кілямэтраў. Плянуецца 12 прыпынкаў, а цэлы палёт павінен заняць пяць месяцаў.

Паверхня самалёта зьяўляецца вельмі вялікай, як на такога тыпу машыну: яе велічыня параўноўваецца да пасажырскага самалёта. Усё для таго, каб запэўніць адпаведную паверхню крылам, на якіх знаходзяцца сонечныя батарэі. Дзякуючы выкарыстаньню вугляродных валокан, канструкцыя вельмі лёгкая.

Праект зьяўляецца вынікам 13 гадоў працы Андрэ Борскбэрга й Бэртрана Пікарда, дзядуля якага быў канструктарам стратасфэрнага паветранага шара й батыскафа. Швайцарскія пілёты хочуць прадэманстраваць магчымасьці чыстых тэхналёгій і аднаўляльных крыніц энэргіі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт