Дарожныя заторы каштуюць палякам каля 1 млрд. эўра
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.03.2015 16:18
У мінулым годзе польскі кіроўца страціў у сярэднім больш за 3 тыс. злотых (гэта прыкладна 1 тыс. даляраў).
PAP/R.Pietruszka
Польскія кіроўцы трацяць час і грошы ў дарожных заторах. Найгоршая сытуацыя назіраецца ва Ўроцлаве, на другім месцы Кракаў, а на трэцім – Варшава. Паводле праведзеных дасьледаваньняў, у сярэднім вадзіцель ва Ўроцлаве траціць у корках 8,5 гадзіны штомесяц.
У мінулым годзе польскі кіроўца страціў у сярэднім больш за 3 тыс. злотых (гэта прыкладна 1 тыс. даляраў). З дасьледаваньня вынікае, што часткова дарожныя заторы ствараюцца па віне кіроўцаў.
За мінулы год дарожныя заторы каштавалі палякам каля 1 млрд. эўра ў пераводзе са злотых.
вс