Logo Polskiego Radia
Print

Міністар польскай эканомікі накіраваўся ў Альжыр

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 03.03.2015 16:41
У мінулым годзе палякі прадалі ў гэтую краіну тавараў на амаль 680 мільёнаў даляраў.

Намесьнік прэм'ера, міністар эканомікі Януш Пехаціньскі накіраваўся з эканамічнай місіяй у Альжыр. Яго суправаджаюць прадстаўнікі адміністрацыі й бізнэсу.

Перамовы ў Альжыры пачнуцца ў сераду. Януш Пехаціньскі сустрэнецца, між іншым, зь міністрамі прамысловасьці й здабычы, энэргіі, гандлю. Таксама прыме ўдзел у Альжырска-польскім эканамічным форуме.

Януш Пехаціньскі падкрэсьлівае, што Альжыр – гэта вельмі пэрспэктыўны рынак, напрыклад, для польскай ежы й тэхналёгій.

Паводле дадзеных Міністэрства эканомікі, у тавараабароце паміж Польшчай і Альжырам на працягу многіх гадоў дамінуе польскі экспарт.

У мінулым годзе палякі прадалі ў гэтую краіну тавараў на амаль 680 мільёнаў даляраў. Галоўным чынам гэта былі прадукты харчаваньня: сухое малако, сыр, тварог, мэханічныя й электрычныя прылады.

Імпарт альжырскіх тавараў у Польшчу ў 2014 годзе склаў менш за 60 мільёнаў даляраў. Дамінавала адна пазыцыя - фасфаты кальцыя.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт