Logo Polskiego Radia
Print

Газпром і Нафтагаз называюць розныя аб'ёмы паставак газу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.03.2015 12:28
Украіна вінаваціць Расею ў парушэньні кантракту аб пастаўках газу.

Старшыня Нафтагазу, буйнейшай украінскай нафтавай кампаніі заявіў, што ў лютым Газпром не паставіў усёй сыравіны, аплачанай Украінай.

Андрэй Кабалёў падкрэсьліў, што паводле пагадненьня, падпісанага міністрамі энэргетыкі Расеі і Ўкраіны ды камісарам ЭЗ па справах энэргетыкі, Украіна аплаціла пастаўкі загадзя.

Летась Расея пагадзілася пастаўляць Украіне газ па заніжаным кошце. Узамен запатрабавала выплаты запазычанасьці й аплаты авансам за будучыя пастаўкі. Газпром заяўляе, што з аплачанага Кіевам паліва засталося яшчэ 219 мільёнаў кубамэтраў. У сваю чаргу Нафтагаз даказвае, што расейскі бок паставіў менш газу, чым прадугледжвае кантракт.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт