Найлепшы фільм – “Бёрдмэн”
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
23.02.2015 08:09
Амэрыканская акадэмія 87 раз раздала свае ўзнагароды – “Оскары”.
Фільм Алехандра Гансалеса Ін’ярыту “Бёрдмэн” названы найлепшым фільмам году. Стужка атрымала яшчэ тры ўзнагароды – за найлепшыя рэжысуру, сцэнарый і апэратарскую працу.
Пераможцай у катэгорыі “Найлепшая жаночая роля” стала Джуліана Мур за ролю ў стужцы “Ўсё яшчэ Эліс”. “Оскар” за найлепшую мужчынскую ролю атрымаў Эдзі Рэдмэйн, які сыграў навукоўца ў фільме “Сусьвет Стывена Хокінга”.
За найлепшыя ролі другога пляну адзначаныя Патрысія Аркет і Джэй Кэй Сіманс.
Найлепшым анімацыйным фільмам названы “Горад герояў”, у катэгорыі дакумэнтальнага фільма “Оскар” атрымаў фільм “Грамадзянін чатыры” пра Эдварда Сноўдэна.
ав