АБСЭ: перамір'е захаванае за выключэньнем Дэбальцава
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.02.2015 11:03
Спэцыяльная маніторынгавая місія паведамляе пра выпадкі парушэньня перамір'я.
Foto: blogs.fco.gov.uk
Рэжым спыненьня агню на ўсходзе Ўкраіны па стане на 18.00 учарашняга дня быў пераважна выкананы, за выключэньнем Дэбальцава й Горлаўкі, паведаміла спэцыяльная маніторынгавая місія АБСЭ.
Прадстаўнікі місіі паінфармавалі, што таксама ў панядзелак адбываліся й некаторыя парушэньні перамір'я й у іншых месцах лініі кантакту. У прыватнасьці, каля захопленага баевікамі сяла Шырокіна пад Новаазоўскам недалёка ад Марыўпаля.
Паводле дамоўленасьцяў, дасягнутых на мінулым тыдні ў Менску, у ноч на 15 лютага павінен быў наступіць рэжым спыненьня агню.
Аднак парушэньне гэтага рэжыму адбываецца пастаянна. У прыватнасьці, зь мінулага тыдня жорсткія баі ідуць за стратэгічны горад Дэбальцава.
unian.net/аз