Расея: праверыць дзейнасьць „Transparency International”
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        13.02.2015 15:45
                    
                                 
                
                
                    Прапуратура абвінавачвае арганізацыю ў палітычнай дзейнасьці.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          Расейскай пракуратуры не падабаецца дзейнасьць „Transparency International”. Паводле праваахоўных органаў, міжнародная арганізацыя шкодзіць інтарэсам дзяржавы.
Расейскія пракуроры вырашылі, што „Transparency International” вядзе палітычную дзейнасьць, а гэта азначае, што арганізацыя можа трапіць у „чорны сьпіс”.
„Мы не займаемся палітычнай дзейнасьцю, а ўсяго дапамагаем дзяржаўным органам у рэалізацыі прынцыпаў нацыянальнай праграмы па барацьбе з карупцыяй”, - сказала ў інтэрвію расейскім СМІ кіраўнічка арганізацыі Алена Панфілава.
Паводле яе, абвінавачваньні маскоўскіх пракурораў - гэта „поўная лухта”. Аднак яна не выключае, што арганізацыю канчаткова прымусяць спыніць супрацоўніцтва са службовымі асобамі у рамках антыкарупцыйных праектаў.
аз