Са спазьненьнем пачнецца саміт ЭЗ у Брусэлі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
12.02.2015 13:03
Сустрэча пачнецца з двухгадзінным спазьненьнем, каля 15 гадзіны. Эўрапейскія лідары чакаюць Ангелы Мэркель, Франсуа Алянда і Пятра Парашэнкі.
Сустрэча пачнецца з двухгадзінным спазьненьнем, каля 15 гадзіны. Эўрапейскія лідары чакаюць Ангелы Мэркель і Франсуа Алянда, якія павінны расказаць аб перамовах у Менску. У Брусэль запрошаны таксама Пятро Парашэнка, які павінен прадставіць сытуацыю ва Ўкраіне.
У парадку дня брусэльскага саміту заплянавана дыскусія аб барацьбе з тэрарызмам, і аб супрацоўніцтве ў эўразоне ў кантэксце грэцкага доўгу, але Ўкраіна зьяўляецца найбольш важнай тэмай. Высокапастаўлены чыноўнік ЭЗ паведаміў учора, што нават калі сустрэча ў Менску скончыцца кампрамісам, і так патрэбна будзе шмат часу для аналізу і ацэнкі, ці будуць рэалізаваны ўсе ўмовы пагадненьня.
яс