Зьнешнегандлёвае сальда ў мінус
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        01.02.2015 09:42
                    
                                 
                
                
                    Беларускі экспарт запаволіўся.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         Белстат паведамляе, што ў сьнежні мінулага году сальда гандлю таварамі склала рэкордныя мінус 1,37 мільярды даляраў.
Сальда замежнага гандлю таварамі за 2014 год склала мінус 4,4 мільярды даляраў.
Гэта лепш, чым пазалетась, калі дадзены паказчык сягнуў амаль 6 мільярдаў даляраў.
Пры гэтым чыноўнікі зазначаюць, што сытуацыя апошняга месяца трывожная. У параўнаньні з мінулымі месяцамі сальда пагоршылася ў чатыры разы.
У сьнежні экспарт беларускіх тавараў склаў 2,5 мільярды даляраў, тады як імпарт — амаль 4 мільярды.
Горшай сытуацыя была толькі ў лістападзе 2010. Тады месячнае сальда склала мінус 1,45 мільярды даляраў.
Паводле  Белта/nn.by