Chevron адмаўляецца ад пошукаў сланцавага газу ў Польшчы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        31.01.2015 18:38
                    
                                 
                
                
                    Chevron - чарговая глябальная кампанія, якая адмовілася ад пошукаў газу, раней гэта зрабілі Exxon Mobil, Total i Marathon Oil.    
                
                
                
                
               
                
                         
Амэрыканскі паліўны канцэрн Chevron адмаўляецца ад пошукаў сланцавага газу ў Польшчы. Кампанія паведаміла, што прычынай такога рашэньня зьяўляюцца вельмі вялікія кошты інвэстыцыі. Chevron у паведамленьні для СМІ зазначыў, што пэрспэктывы эксплюатацыі залежаў у Польшчы не вытрымліваюць канкурэнцыі ў параўнаньні зь іншымі інвэстыцыямі кампаніі. 
Экспэрты не выключаюць, што рашэньне амэрыканцаў можа мець сувязь з фінансавай сытуацыяй кампаніі. Так, у апошнім квартале мінулага года прыбытак канцэрну зьнізіўся на 30% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2013 года. 
Chevron - чарговая глябальная кампанія, якая адмовілася ад пошукаў сланцавага газу ў Польшчы. Раней гэта зрабілі Exxon Mobil, Total i Marathon Oil.    
вс