Злодзеяў з музэя на Майданку не знайшлі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        28.01.2015 15:52
                    
                                 
                
                
                    Сьледзтва па гэтай справе было спыненае.
                
                
                
                
               
                
                         
Photo: majdanek.eu
 
  Расьсьледаваньне па факце крадзяжу экспанатаў з Музэя былога гітлераўскага канцлягера на Майданку ў Любліне было спыненае.
Прэс-сакратар акруговай пракуратуры ў Любліне пракурор Бэата Сык-Янкоўска паведаміла, што сьледчыя не былі ў стане вызначыць вінаватых у крадзяжу абутку былых вязьняў канцлягера.
Такім чынам нельга было таксама ўстанавіць, ці гэта было свавольства, ці прафанацыя.
У ходзе расьсьледаваньня ўдалося ўстанавіць, што крадзеж адбыўся паміж 18 і 20 лістапада. Зьдзяйсьняльнікі разрэзалі сетку ў бараку нумар 52 і забралі восем адзінак абутку.
Нагадаем, у фондах Музэя былога гітлераўскага канцлягера на Майданку ў Любліне знаходзяцца каля 280 тысячаў адзінак абутку былых вязьняў лягера.
аз