Харчовая прамысловасьць пагражае страйкамі
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
25.01.2015 14:30
Прадпрымальнікі гатовыя заблякаваць варшаўскія вуліцы.
Photo: PAP/Pawel Supernak
Незадавальненьне вытворцаў выклікае пагаршэньне сытуацыя ў перапрацоўчай галіне.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Асацыяцыі фэрмэраў і сельскагаспадарчых арганізацый Славамір Іздэбскі. На яго думку, польскі ўрад не рэагуе на падзеньне коштаў на малочныя прадукты і мяса. Улады не зьбіраюцца даваць дадатковую кампэнсацыю за страты за двухгадовую забарону рытуальнага забою, і за страты Падляшскіх вытворцаў, у якіх жывёлы заразіліся афрыканскай чумой сьвіней.
Вытворцы падрыхтавалі плян выпраўленьня сытуацыі ў галіне ды скіравалі яго на разгляд ураду. Калі ня будзе рэакцыі з боку ўладаў, вытворцы прадуктаў харчаваньня гатовыя заблякаваць вуліцы Варшавы. Да пратэсту гатовыя далучыцца іншыя прафсаюзныя структуры.
Міністар сельскай гаспадаркі Марэк Савіцкі заявіў у адказ, з падобнымі праблемамі сутыкаюцца сёньня ўсе вытворцы ў Эўропе. Праблемы з продажам на ўнутраным рынку і экспартам таксама маюць французы і немцы.
Міністар дадаў, што ўрад не вызначае рынкавыя кошты і ня мае ўплывы на сусьветныя рынкі. Ён запрапанаваў прафсаюзным лідэрам не столькі выводзіць фэрмэраў на вуліцы, колькі дапамагчы ім у здабыцьці дадатковых сродкаў з фондаў ЭЗ.
юл