Польскае МЗС занепакоенае абстрэлам Марыупаля
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
24.01.2015 12:00
Сэпаратысты адкрылі агонь з пускавых установак „Град” па адным з жылых раёнаў горада.
Фото: www.ria.ru
Паводле ўкраінскага МУС, раніцай падчас абстрэлу Марыупаля загінулі як мінімум 10 грамадзянскіх асоб, каля 50 параненых былі дастаўлены ў бальніцы. Сярод іх 13-гадовая дзяўчынка.
Яшчэ ўчора лідар самаабвешчанай Данецкай Народнай Рэспублікі Аляксандар Захарчанка абяцаў узяць горад пад кантроль.
Баевікі адкрылі агонь з ракетных пускавых установак „Град” па адным з жылых раёнаў горада. Пашкоджаныя былі будынкі й аўтамабілі.
Жыхары Марыупаля стараюцца пакінуць тэрыторыю, якая апынулася пад абстрэлам.
Паводле вайсковых экспэртаў, у ваколіцы Марыупаля дыслякуюцца ад 800 да 1000 прарасейскіх сэпаратыстаў, у якіх цяжкая баявая тэхніка, уключаючы танкі.
Марыупаль – гэта важны ўкраінскі порт, распаложаны на Азоўскім моры. У ім пражывае амаль паўмільёна жыхароў.
Глыбокую занепакоенасьць абстрэлам Марыупаля выказала Міністэрства замежных спраў Польшчы.
аз