Украіна прапануе Расеі спыніць агонь зь сёньняшняга дня
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
19.01.2015 10:55
Аб гэтым гаворыцца ў заяве МЗС Украіны.
foto: www.facenews.ua
Украіна прапануе Расеі спыніць агонь зь сёньняшняга дня. У заяве, апублікаванай ноччу Міністэрствам замежных спраў гаворыцца, што Масква павінна падпісаць графік ажыцьцяўленьня Менскіх дамоўленасьцей ад 13 лістапада.
Паводле ўкраінскага МЗС, Украіна прытрымліваецца ўсіх пунктаў Менскіх пагадненьняў і патрабуе гэтага ад Расеі.
Падпісаны расейскім бокам працоўны дакумэнт прадугледжваў, між іншым, спыненьне агню й вывад цяжкой ваеннай тэхнікі з буфернай зоны, нагадае ведамства.
Цяпер, паводле ўкраінскага боку, расейцы павінны нанава падпісаць гэты дакумэнт і ўзгодніць графік рэалізацыі пагадненьня.
„Пачатак выкананьня гэтага дакумэнта створыць неабходныя перадумовы для правядзеньня ў бліжэйшы час кансультацый Трохбаковай кантактнай групы, сустрэчы міністраў замежных спраў Украіны, Францыі, Нямеччыны й Расеі, а ў далейшым - саміту кіраўнікоў гэтых дзяржаў і ўрадаў ў Астане. Патрабуем, каб нарэшце гэты плян быў выкананы”, - адзначае ў сваёй заяве МЗС Украіны.
аз