Неадпаведнае харчаваньне нэгатыўна ўплывае на захаваньне дзяцей
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        18.01.2015 17:02
                    
                                 
                
                
                    Спажываньне салодкіх ласункаў выклікае ў дзяцей выдзяленьне гармонаў стрэсу: адрэналіна й картызола. 
                
                
                
                
               
                
                         
foto: wikipedia
 
Неадпаведнае харчаваньне аказвае нэгатыўны ўплыў на захаваньне дзяцей, зазначаюць спэцыялісты. Як сказала Польскаму радыё дыябэтоляг Катажына Тычыньска, сьпіс прадуктаў, якія шкодзяць дзіцячаму арганізму, даволі шырокі, а на першым месцы знаходзіцца  цукар. І так, паводле спэцыялісткі, спажываньне салодкіх ласункаў выклікае ў дзяцей выдзяленьне гармонаў стрэсу: адрэналіна й картызола. Катажына Тычыньска зазначае, што фруктозна-глюкозны сыроп, які зьяўляецца тым жа цукрам, вытворцы дадаюць паўсюль, нават у каўбасныя вырабы. Паводле спэцыялісткі, 90% дзяцей ва ўзросьце да 3-х гадоў харчуюцца няправільна. Акрамя вялікага спажываньня цукру дзецям не хапае ў харчаваньні многіх вітамінаў і мікраэлемэнтаў, напрыклад, цынку й жалеза. Спэцыялістка кажа, што нельга таксама забываць пра спажываньне адпаведнай колькасьці прадуктаў з мукі грубага памолу, арэхаў і бабовых, а таксама тлушчаў Omega-3, якія пазытыўна ўплываюць на здароўе дзіцяці ды яго разьвіцьцё. Гэтыя тлушчы ўтрымліваюць, між іншым, рапсавы ды льняны алеі й тлустыя марскія рыбы.    
вс