Валютчыкі прадаюць даляр па 19 тыс. рублёў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
18.01.2015 11:59
У Беларусі зноў зьявіўся “чорны” валютны рынак.
Нягледзячы на тое, што афіцыйны курс даляра крыху зьнізіўся, на "чорным рынку" кошт амэрыканскай валюты дасягнуў 19 тыс. рублёў. Пра гэта паведамляюць чытачы рэгіянальнага сайта “Жлобін Online”.
“Такім чынам, відавочны поўны сытуацыі на валютным рынку, якую мы назіралі ў 2011 годзе. Нагадаем, тады ўлады адміністрацыйна стрымлівалі курс на ўзроўні 3 тыс. рублёў, аднак у канцы беларускі рубель і так патаньнеў у некалькі разоў”, — піша выданне.
У інтэрнэце курс даляра вагаецца ад 17 да 25 тыс. беларускіх рублёў. Дарэчы, пакупкі ў інтэрнэт-крамах даводзіцца рабіць таксама па камэрцыйным кошце. Курсы электроннай валюты вышэйшыя, чым у беларускіх абменьніках.
вс