Палове беларусаў паленьне асабліва небясьпечнае
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        16.01.2015 13:26
                    
                                 
                
                
                    48% беларусаў маюць генэтычную мутацыю, што пагражае курыльшчыкам анкалягічнымі і іншымі захворваньнямі.
                
                
                    
                        
kac.waw. pl
                     
                
                
                
               
                
                         Згодна з дасьледаваньнямі беларускага Інстытуту генэтыкі і цыталёгіі, 48% беларусаў маюць генэтычную мутацыю, што пагражае курыльшчыкам анкалягічнымі і іншымі захворваньнямі, піша СБ.
У людзей з гэтай мутацыяй перастае працаваць ген глутатыянтрансфэраза, які ператварае шкодныя рэчывы, што ўтвараюцца пры паленьні, у зручныя для вывядзеньня формы. Такім чынам, небясьпечныя рэчывы назапашваюцца ў арганізьме і могуць стаць стымулятарамі разнастайных хвароб, у тым ліку анкалягічных.
Навука яшчэ не знайшла спосаб выправіць гэткую генэтычную мутацыю.
Дасьледаваньні беларускіх навукоўцаў паказалі, што такую мутацыю маюць 48% беларусаў, а сярод пацыентаў Менскага анкалагічнага дыспансеру з дыягназам «рак лёгкага» такая мутацыя знайшлася практычна ў кожнага.
яс/СБ/nn.by