Logo Polskiego Radia
Print

На «чорным» рынку даляр прадаюць па 18 500 рублёў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 15.01.2015 13:09
Падзеньне беларускага рубля не прывяло да зьяўленьня валюты ў абменных пунктах.
fot. sxc.hu

У Беларусі зноў зьявіліся нелегальныя валютчыкі. Сёньня курс продажу амэрыканскіх даляраў на «чорным» рынку вагаецца ў межах 18 000-18 500, купляюць нелегальныя мянялы даляры таньней - ад 16 000.

Адзін зь менскіх «мянялаў» на ўмовах ананімнасьці распавёў, што яго «прэмія» залежыць ад двух складнікаў - «колькасьці і тэрміновасьці»:

«Калі, скажам, вялікія аб'ёмы й трэба канвэртаваць тэрмінова, то даходзіць да 18 500 за даляр. Людзі асьцерагаюцца, што грошы папросту зьнікнуць, таму не баяцца пераплаціць. Купляюць каб толькі пазбавіцца ад рублёў. Пасьля Новага года назіраецца тэндэнцыя: і фізічныя асобы, і невялікія фірмы здымаюць з рублёвых укладаў значныя сумы й пераводзяць у валюту».

Афіцыйны курс даляра ЗША на сёньня складае 15010 рублёў, на чорным рынку даляр каштуе 18-18,5 тыс.

яс/charter97.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт