Емэнская Аль-Каіда прызналася ў тэрактах у Парыжы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.01.2015 15:53
У інтэрнэце быў зьмешчаны зварот лідара гэтай тэрарыстычнай групоўкі.
Сьцяг Аль-Каіды, foto: wikipedia
Емэнская Аль-Каіда ўзяла на сябе адказнасьць за тэракты, зьдзейсьненыя на мінулым тыдні ў Парыжы.
Паводле, зьмешчанага ў інтэрнэце відэазапісу, напад на рэдакцыю сатырычнай газэты „Charlie Hebdo” быў адказам на абразу прарока Мухамада.
У запісе, Насэр аль-Ансі, адзін зь лідараў групоўкі, якая кантралюе большую частку Емена, сказаў, што „Аль-Каіда на Арабійскай паўвыспе бярэ на сябе адказнасьць за апэрацыю-помсту за прарока Мухамада”.
Тэрарыст сьцьвярджае, што арганізаваць тэракт емэнскай Аль-Каідзе даручыў сусьветны лідар арганізацыі Айман аз-Завахіры - пераемнік Асамы бен Лядэна.
Паводле Насэра аль-Ансі, забойства супрацоўнікаў рэдакцыі часопіса „Charlie Hebdo” павінна быць ясным сыгналам для ўсіх, хто адважваецца абражаць іслам.
аз