Выйшаў новы нумар часопіса „Charlie Hebdo”
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.01.2015 11:40
У ім зьмешчаныя новыя карыкатуры на Мухамада.
Ісламскі сьвет востра крытыкуе публікацыю карыкатур на Мухамада, якія былі зьмешчаны ў выдадзеным сёньня новым нумары сатырычнага часопіса „Charlie Hebdo”.
Спэцыяльны выпуск газэты выйшаў сёньня раніцай у 20 краінах сьвету.
Тыраж часопіса быў павялічаны з 3 да 5 мільёнаў асобнікаў. Гэта абсалютны рэкорд у гісторыі францускай прэсы. Да тэракту „Charlie Hebdo” выходзіла тыражом у 60 тысяч экзэмпляраў.
Кіраўнічка дыплямарыі шыіцкага Ірана заявіла, што карыкатуры носяць абразлівы для мусульман і правакацыйны характар. Марзех Афгам лічыць, што такія дзеяньні могуць распальваць рэлігійны экстрэмізм.
У сваю чаргу, суніцкія тэрарысты зь „Ісламскай дзяржавы” ў Іраку й Сырыі назвалі дзеяньні французаў „крайне дурнымі”.
Нагадаем, у выніку тэракту, зьдзейсьненага на мінулым тыдні ў рэдакцыі часопіса „Charlie Hebdo” у Парыжы, загінулі 12 чалавек.
аз