Logo Polskiego Radia
Print

На Саласпілскім ядзерным рэактары адбылася ўцечка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.01.2015 11:07
Гэта ўжо, як мінімум, другая ўцечка радыёактыўнай вады на гэтым рэактары.

На Саласпілскім ядзерным рэактары каля Рыгі, магчыма, адбылася ўцечка яшчэ з адной ёмістасьці для захоўваньня радыёактыўнай вады.

Цяпер радыеактыўны ўзровень на тэрыторыі рэактара не перавышае дапушчальнай адзнакі. Аднак намесьнік дзяржсакратара па пытаньнях асяродзьдзя Міністэрства аховы асяродзьдзя й рэгіянальнага разьвіцьця Алда Озала сказала, што радыёактыўнае забруджваньне можа распаўсюдзіцца далей.

„Цяпер небясьпекі няма. Забруджваньне - толькі на тэрыторыі рэактара. Ёсьць падазрэньне, што невялікая ўцечка адбылася й з другой ёмістасьці, адкуль радыёактыўная вада можа трапіць у навакольнае асяродзьдзе”, - сказала чыноўніца.

Урад Латвіі прыняў рашэньне вылучыць дадаткова 15 тысяч эўра на неадкладныя тэхнічныя працы на Саласпілскім ядзерным рэактары, заявіла прэм'ер-міністр Лаймдота Страўюма. Аднак, паводле кіраўнічкі латвійскага ўраду, доўгатэрміновым рашэньнем павінен стаць дэмантаж рэактара.

Як паведамлялася, у канцы сьнежня на Саласпілскім ядзерным рэактары таксама была выяўленая невялікая ўцечка з адной зь ёмістасьцяў для захоўваньня радыёактыўнай вады.

Урад Латвіі ў канцы кастрычніка ўхваліў распараджэньне аб выдзяленьні 119 тысяч эўра на іх рамонт.

delfi.lv/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт