Завяршаецца старшынства Італіі ў ЭЗ
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
31.12.2014 14:13
З заўтрашняга дня працай супольнасьці будзе кіраваць Латвія.
Wikipedia
Сёньня заканчваецца паўгадовае старшынства Італіі ў Эўрапейскім Зьвязе. З заўтрашняга дня працай супольнасьці будзе кіраваць Латвія.
Хоць італьянцы задаволеныя тым, чаго дамагліся за гэты час, то ацэнкі іх працы ў Брусэлі ня вельмі станоўчыя. У кулюарах можна пачуць, што гэта было малаамбіцыйнае, хаатычнае й дрэнна падрыхтаванае старшынства.
Італьянцы давялі да заключэньня пагадненьня па справе правілаў аб забароне вырошчваньня генэтычна мадыфікаваных культур, а таксама да заканчэньня працы па абмежаваньні выкарыстаньня плястыкавых пакетаў.
Тым ня менш, зларадныя камэнтатары пераконваюць, што прэм’ер Італіі Матэа Рэнцы засяроджваўся толькі на адной справе – каб Фэдэрыка Магерыні была абраная на пасаду кіраўніка дыпляматыі ЭЗ.
Гэта, на думку экспэртаў, быў адзіны посьпех Рыма за апошнія месяцы.
аз