Беларускі трактар не "каціруецца"
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        27.12.2014 15:00
                    
                                 
                
                
                    Афіцыйны Менск дамагаецца палепшыць якасьць, каб не згубіць рынкі збыту.
                
                
                    
                        
Фота: people.onliner.by
                     
                
                
                
               
                
                         Беларускія ўлады схамянуліся, што губляюць замежныя рынкі.Найбольш вострая сытуацыя ў Кітаі. 
МТЗ загадана аднавіць рэпутацыю ў Кітаі. Гэта вынікае з пастановы ўрада № 1235 "Аб некаторых пытаньнях нарошчваньня і дывэрсыфікацыі экспарту тавараў і паслуг".
Менскі трактарны завод мае праблемы ня толькі на кітайскім рынку. З урадавых дакумэнтаў вынікае, што кампанія сутыкаецца са складанасьцямі на расейскім ды амэрыканскім рынках. Чыноўнікі загадалі там інтэнсыфікаваць працу па нарошчваньні паставак.
У Кітаі МТЗ загадана "аднавіць рэпутацыю і выйсьці на падпісаньне кантракту на пастаўкі трактаракамплектаў ў 2015 годзе. Апроч таго, кіраўніцтву Мінпрама і МТЗ дадзена заданьне вырашыць пытаньне якасьці пастаўляемых трактаракамплектаў у Кітай, а таксама вырашыць "праблемы разьлікаў за пастаўленую фэрмэрам прадукцыю".
Яшчэ ўрад Беларусі жадае паскорыць працэс стварэньня зборачных вытворчасьцяў трактароў у розных рэгіёнах Кітая.
Паводле tut.by