Міжнародны Кубак па спартыўнай акрабатыцы
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        20.12.2014 16:00
                    
                                 
                
                
                    У мерапрыемстве ўдзельнічаюць таксама лепшыя акрабаты зь Беларусі і Ўкраіны.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                          Лепшыя акрабаты з Польшчы, Беларусі і Ўкраіны спаборнічаюць сёньня ў Варшаве ў рамках Міжнароднага Кубка па спартыўнай акрабатыцы.
Каманды, якія прыехалі на мерапрыемства зь Беларусі і Ўкраіны – гэта сусьветныя лідары. Многія гады яны заваёўваюць першыя месцы на чэмпіянатах сьвету й Эўропы.
Арганізатары Міжнароднага Кубка па спартыўнай акрабатыцы ў Варшаве падрыхтавалі таксама забавы для дзяцей, якія хацелі б праверыць свае акрабатычныя здольнасьці.
Яны маглі ўзяць удзел у сапраўднай трэніроўцы пад кіраўніцтвам лепшых трэнэраў, пры ўмове, што прынесьлі з сабой спартыўную вопратку. 
аз