Талібы ў Пакістане напалі на школу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        16.12.2014 12:22
                    
                                 
                
                
                    Забіта больш за 100 дзяцей.
                
                
                    
                        
Фота: euroislam.pl
                     
                
                
                
               
                
                         
Фота: euroislam.pl
 
  Падчас нападу іслямістаў на школу ў горадзе Пэшавар, на паўночным захадзе Пакістана, загінулі, па меншай меры, 126 чалавек, а 122 - атрымалі раненьні. Паводле мясцовых уладаў, сілы бясьпекі забілі чатырох тэрарыстаў.
Колькасьць ахвяраў можа яшчэ вырасьці. Больш за сто сьмяротных ахвяраў - гэта дзеці.
Баевікі, апранутыя ў вайсковую форму, увайшлі на тэрыторыю школы, якую вядзе армія й адкрылі агонь.
Адказнасьць за напад узялі на сябе талібы. Яны адзначылі, што іхнай мэтай былі толькі старэйшыя вучні школы й настаўнікі, а ня дзеці.
Сілы бяспекі Пакістана заявілі, што многіх школьнікаў ім удалося выратаваць.
аз