Logo Polskiego Radia
Print

У Сіднэі невядомы захапіў закладнікаў у кавярні (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.12.2014 10:45
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, мужчына зьяўляецца мусульманскім радыкалам.

foto:
foto: Joel Carret PAP/EPA

У аўстралійскім Сіднэі невядомы захапіў закладнікаў у кавярні.
Паводле паведамленьняў аўстралійскіх СМІ, закладнікі стаяць з паднятымі рукамі каля вокнаў кандытарскай кавярні-крамы Lindt. Паліцыя ачапіла раён здарэньня: з-за школьных канікул у цэнтры знаходзіцца мноства сем'яў зь дзецьмі. Спыненыя маршруты грамадзкага транспарту, перакрытыя дарогі, у тым ліку самы вялікі мост у Сіднэі - Харбар-Брыдж. Праведзена эвакуацыя людзей з суседніх будынкаў. Закрыты будынак Цэнтрабанка Аўстраліі й Генконсульства ЗША.
На відэаздымках праз вакно кавярні бачна барадатага мужчыну сярэдняга ўзросту. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, мужчына зьяўляецца мусульманскім радыкалам. Пакуль што невядомыя матывы захопу закладнікаў, аднак тэрарыст запатрабаваў даставіць яму сьцяг Ісламскай дзяржавы й перамоў з прэм'ер-міністрам Аўстраліі.

foto:
foto: Joel Carret PAP/EPA


Прэм'ер Тоні Эбат склікаў надзвычайнае пасяджэньне камітэта нацыянальнай бясьпекі.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у кавярні могуць знаходзіцца прыкладна 10 працаўнікоў ды 30 наведвальнікаў. Тэрырыст трымае людзей з самай раніцы - ён іх захапіў якраз у момант, калі кавярня выдавала сьнеданьне. Цяпер у найбольшым горадзе Аўстраліі вечар. Пяці закладнікам удалося пакінуць кавярню: невядома, ці тэрарыст іх выпусьціў, ці ім удалося ўцячы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт