Logo Polskiego Radia
Print

Сэнат даў згоду на ратыфікацыю дамовы аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.12.2014 17:23
Раней падобным чынам зрабіла ніжэйшая палата польскага парлямэнта.

Сэнат – вышэйшая палата польскага парлямэнта, аднагалосна ўпаўнаважыў прэзыдэнта ратыфікаваць Пагадненьне аб асацыяцыі Ўкраіны з Эўразьвязам. Нагадаем, раней аналягічнае рашэньне прыняў польскі Сэйм – ніжэйшая палата парлямэнта.

Пагадненьне зьяўляецца падтрымкай для Ўкраіны, - заявіў пасьля галасаваньня сьпікер Сэната Богдан Барусэвіч.

Богдан Барусэвіч: Мы падтрымліваем ня толькі незалежнасьць і тэрытарыяльны сувэрэнітэт Украіны, але таксама хочам, каб дзякуючы гэтай дамове Ўкраіна магла ажыцьцявіць эканамічныя й палітычныя рэформы. Гэтае пагадненьне дае нам, то бок, эўрапейскай супольнасьці, прылады дзеля таго, каб украінцы не марнавалі грошай.

Нагадаем, 16 верасьня пагадненьне аб асацыяцыі Ўкраіны з ЭЗ паралельна падпісалі Вярхоўная рада Ўкраіны й Эўрапейскі парлямэнт.

Каб пагадненьне ўступіла ў сілу, павінны яго ратыфікаваць усе краіны Эўразьвязу.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт