ЭЗ рыхтуецца да кансультацыйнай місіі ва Ўкраіне
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        17.11.2014 17:00
                    
                                 
                
                
                    Місія пачне працаваць з 1-га сьнежня. 
                
                
                    
                        
Источник: saryusz-wolski.pl
                     
                
                
                
               
                
                         Такое рашэньня сёньня прынялі міністры замежных спраў ЭЗ.
Дакумэнты, якія вызначаюць статус і абавязкі місіі, падпісалі сёньня міністарка замежных спраў ЭЗ Федэрыка Магерыні ды міністар замежных спраў Украіны Павел Клімкін.
Рашэньне аб адпраўцы місіі было прынятае яшчэ ў ліпені бягучага году. З таго часу ідуць падрыхтоўчыя працы пад кіраўніцтвам вугорца Кальмана Міжэй.
Пакуль Брусэль плянуе місію на два гады. Ейнай мэтай стане аказаньне дапамогі ўладам у Кіеве ў рэформах сэктара грамадзкай бясьпекі, у тым ліку паліцыі, пракурораў і судовых органаў. Экспэрты ЭЗ будуць дапамагаць украінцаў заплянаваць рэформы ды належна іх рэалізаваць. Іншай важнай задачай місіі будзе маніторынг выкананьня правоў чалавека і барацьбы з карупцыяй ва Ўкраіне.
Місія разьмесьціцца ў Кіеве. На першыя 12 месяцаў працы Эўракамісія вызначыла бюджэт місіі на ўзроўні 13 мільёнаў эўра.
ПР/юл